Фота: «Наша Ніва»
У чацвер у многіх раёнах краіны чакаецца моцны снег, завіруха, па захадзе краіны — галалёд.
Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с.
У Мінску днём чакаецца моцны снег, завіруха, вецер парывамі 15-18 м/с.
Ноччу чакаецца -4..-9°C, па паўднёвым усходзе Беларусі да -11°C, максімальная тэмпература днём складзе ад -4°C па ўсходзе да +5°C па захадзе краіны.
У Мінску ўначы чакаецца да мінус 8°C, удзень 0..+2°C.
1
0
0
0
0
0