Фота: Яндэкс Карты

Фота: Яндэкс Карты

Крыху пазней першапачатковы спіс дапоўнілі прозвішчы яшчэ шасці чалавек, таму задумацца пра пошук новага месца працы прыйшлося 72 супрацоўнікам фабрыкі (у тым ліку 20 пенсіянерам) з 331.

Органы ўлады сцвярджаюць, што ўсім звольненым нібыта прапанавалі дапамогу ў далейшым працаўладкаванні, і для пастаноўкі на ўлік ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне гарвыканкама звярнуліся 16 былых работнікаў «Шагавіта». Ім былі прапанаваныя варыянты далейшага працаўладкавання з праходжаннем перападрыхтоўкі альбо выкананнем некваліфікаваных работ. 12 з іх ужо нібыта атрымалі працу на іншых магілёўскіх прадпрыемствах, а астатнія праходзяць папярэдні медыцынскі агляд.

Іншыя ж звольненыя работнікі «Шагавіты» «палічылі за лепшае заняцца пошукам працы самастойна, а некаторыя вырашылі пачакаць і крыху адпачыць, атрымаўшы адпаведныя выплаты пры звальненні».

Сама «Шагавіта», як сцвярджаецца, «па-ранейшаму працягвае працу пасля праведзенай аптымізацыі вытворчых працэсаў».

Чытайце таксама:

У Оршы паставяць «Дошку гонару» па цане дома. Тут ужо не вытрымалі нават чытачы раёнкі

МТЗ заплаціць 500 рублёў, калі прывядзеш новага супрацоўніка

«Цяпер хаджу на працу з задавальненнем». Беларусы падзяліліся досведам, як мянялі прафесію пасля 40 гадоў

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
11
Абуральна
5