Арцём Янкоўскі. Фота: сацсеткі

Арцём Янкоўскі. Фота: сацсеткі

Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў). Пасля затрымання з Арцёмам публікавалі відэа, дзе ён казаў, што ў 2020-м годзе прапаноўваў закідваць супрацоўнікаў міліцыі «кактэйлямі Молатава» і адпраўляў інструкцыю па іх вырабе сябрам. Справу разглядае суддзя Віталь Лабоцкі, піша «Вясна».

Арцёму падчас масавых пратэстаў было толькі 15 гадоў. Хлопца затрымалі 13 жніўня гэтага года паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкай дзейнасці» — праз некалькі месяцаў, як яму споўнілася 18 гадоў. Пасля гэтага завялі крымінальную справу. Цяпер Арцёму пагражае ад 5 да 15 гадоў калоніі.

КДБ унёс Янкоўскага ў «Спіс тэрарыстаў» 2 лістапада — яшчэ да пачатку суда.

Чытайце таксама:

Палітзняволеную Вікторыю Кульшу змясцілі ў ПКТ

Баранавіцкі праваабаронца Аляксандр Вайцешык абвясціў за кратамі галадоўку

Гомельскага грамадскага актывіста Васіля Палякова асудзілі паўторна. Ён абвясціў галадоўку

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
47