Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем склаў 100,6%, а ў параўнанні са снежнем 2022-га — 104,3%.

Паводле звестак Белстата, харчовыя тавары за год падаражэлі на 4,3%, а нехарчовыя тавары сталі таннейшымі на 0,3%. Кошт паслуг павялічыўся на 7,9%.

У параўнанні з вераснем харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 1,2%, а нехарчовыя падаражэлі на 0,4%. Пры гэтым паслугі патаннелі на 0,1%.

За месяц больш за ўсё падаражэла гародніна — адразу на 25,1%. Сярод нехарчовых тавараў лідзіруюць лекі, якія дадалі 2%, а сярод паслуг — паслугі ў сферы культуры, дзе зафіксавалі рост у аб'ёме 1,2%.

Чытайце таксама:

Група Raiffeisen страціла €84 мільёны з-за дэвальвацыі беларускага рубля

Што будзе з заробкамі і як вырасла залежнасць ад Расіі? Трэнды ў беларускай эканоміцы

Упершыню за паўтара года сярэдні заробак «бруднымі» ўпаў ніжэй за 600 даляраў

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1