Фота: realt.onliner.by

Фота: realt.onliner.by

«На працягу доўгага перыяду часу аб'ект быў закансерваваны. Вялася праца з расійскім бокам аб завяршэнні яго будаўніцтва. У выніку прынята станоўчае рашэнне, — адзначыла чыноўніца. — У жніўні «Газпрам» прыступіў да раскансервацыі вышыннага будынка. Яна ўжо завершаная. Распрацаваны архітэктурны праект, і ўжо прыступілі непасрэдна да будмантажу. Паралельна робіцца карэктаванне праектнай дакументацыі па іншых будынках. Гэта значыць, цяпер сілы сканцэнтраваныя на ўзвядзенні вышыннага дома».

Паводле зацверджанага Лукашэнкам новага тэрміну здачы аб'екта, усе работы маюць завяршыцца да 2027 года.

Першая інфармацыя пра тое, што «Газпрам» плануе пабудаваць у Мінску новы офіс, з'явілася больш за дзесяць гадоў таму — у 2012 годзе. Для будаўніцтва была абраная пляцоўка каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а ў 2014-м пайшоў пад знос аўтавакзал «Маскоўскі», які раней там знаходзіўся.

Будаўнічыя работы на месцы запланаванага «Газпрам-цэнтра» пачаліся ў 2015 годзе, але неўзабаве спыніліся. Пасля іх у 2019 годзе спрабавалі аднавіць, але ў лютым 2021-га ўсе работы зноў прыпынілі. Афіцыйная прычына — рознагалоссе паміж замоўцам і генеральным падрадчыкам.

1 чэрвеня 2023 года Лукашэнка падпісаў указ № 162, якім ААТ «Газпрамтрансгаз Беларусь» было вызвалена ад выплаты пені за невыкананне тэрмінаў будаўніцтва «Газпрам-цэнтра». Новы дакумент дазволіў будаванне на гэтым месцы бізнэс-апартаментаў, якія «будуць узводзіцца ў адпаведнасці з нормамі і правіламі для адміністрацыйных і жылых памяшканняў».

Чытайце таксама:

У Мінску зноў ажывае будоўля былога «Газпрам-цэнтра»

Развіццё Рудзенска ў якасці горада-спадарожніка Мінска пакуль ставяць на паўзу

Лукашэнка назваў канчатковае заканчэнне будаўніцтва БелАЭС падарункам беларусам да 7 лістапада

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
11