Дональд Трамп. Фота: Sue Ogrocki, AP

Дональд Трамп. Фота: Sue Ogrocki, AP

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак прыбыў у ЗША ў складзе ўкраінскай дэлегацыі. Пра гэта кіраўнік Офіса прэзідэнта напісаў у нядзелю ў сваім тэлеграм-канале.

«У складзе ўкраінскай дэлегацыі, якую ўзначальвае віцэ-прэм'ерка Юлія Свірыдэнка, прыбыў у ЗША. Будуць сустрэчы ў Белым доме, Кангрэсе, аналітычных цэнтрах, з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый. «Формула міру» прэзідэнта, умацаванне абароны Украіны, усебаковае паглыбленне супрацоўніцтва і шмат важных тэм», — паведаміў Ярмак.

Крыніцы «Страны», блізкія да Офіса прэзідэнта Украіны, паведамляюць, што адным з галоўных пытанняў цяпер у адносінах Кіева і ЗША з'яўляецца арганізацыя перамоваў Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа.

Трамп цяпер фактычна кантралюе (праз рэспубліканскую большасць) Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, якая блакуе вылучэнне сродкаў Украіне.

«На Банкавай [рэзідэнцыя кіраўніка Украіны — НН] гэта разумеюць і таму спрабуюць арганізаваць прамую размову Трампа і Зяленскага», — распавяла крыніца выдання.

Нядаўна Уладзімір Зяленскі адмовіўся наўпрост адказваць на пытанні журналістаў, наколькі ён занепакоены магчымай перамогай на выбарах у ЗША Дональда Трампа.

Перад гэтым Зяленскі прапанаваў Трампу прыехаць ва Украіну, аднак былы прэзідэнт ЗША адмовіўся.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9