Фота: выратавальныя службы Італіі

Фота: выратавальныя службы Італіі

Ля вострава Карчэлі, які ўваходзіць у архіпелаг Ла-Мадалена каля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Сардзініі, у выніку крушэння свайго паруснага судна загінуў беларус. Пра гэта піша сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на мясцовыя італьянскія СМІ.

Удакладняецца, што наш суайчыннік прыплыў да Ла-Мадалена з камуны Порта-Торэс, якая размяшчаецца на Сардзініі, на лодцы са шклапластыка даўжынёй каля 10 метраў.

Відаць, у суботу 4 лістапада мужчыну заспела знянацку рэзкае пагаршэнне надвор'я і стану мора. Увечары ад яго паступіла па тэлефоне просьба аб дапамозе.

Адразу пачаліся ўскладненыя неспрыяльнымі ўмовамі пошукі, у тым ліку верталётамі. Паралельна рабіліся спробы звязацца, але тэлефон ужо маўчаў.

У нядзелю 5 лістапада ля скалістага берага Карчэлі былі знойдзеныя абломкі цалкам разбуранага судна і нежывое цела. З мора яго дасталі вадалазы.

Зараз ідзе расследаванне трагічнага здарэння. Высвятленнем усіх абставінаў гібелі займаецца пракуратура горада Тэмп'я-Паўзанія.

Чытайце таксама:

У Нямеччыне ў лагеры для бежанцаў памёр 48-гадовы беларус

«За два дні да таго званіў брату». Што здарылася з палітвязнем, якога знайшлі мёртвым у Рызе

Пад Вільняй загінуў беларус

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
19
Абуральна
0