Дзяўчаты для сустрэч чыноўнікаў падчас адкрыцця пуцеправода ў Навабеліцкім раёне. Ілюстрацыйнае фота: «Гомельская праўда»
У чаце актывістаў-лукашэнкаўцаў Пяшэвіч распавяла, што яе дачку выбралі для сустрэчы міністра Піневіча на медыцынскай канферэнцыі:
«Маю дачку выбралі сёння для сустрэчы міністра аховы здароўя. Какошнікі, чырвоная памада, кучары і гэтак далей».
Скрыны з чата
Працэс адбору дзяўчат для афіцыйнага мерапрыемства не спадабаўся дачцэ актывісткі:
«Яна сказала, што як на панэлі сябе адчувала, калі падбіралі дзяўчат-медыкаў. Рост, абавязкова худзенькая і з цёмнымі доўгімі валасамі».
Не спадабаўся актывістцы і казённы макіяж:
«А мэйкап ім зрабілі… Прыклад таго, як з дзяўчынкі, якая выглядае ледзь на 18, стварылі 30+. Па ТБ усё прыгожа, а на справе — вымучаныя дзяўчаткі».