Беларусы менш чым за дзень сабралі больш за €9000 для асуджаных музыкаў Tor Band.

У аўторак Яўгену Бурло прызначылі восем гадоў калоніі, Дзмітрыю Галавачу — дзевяць гадоў калоніі, а Андрэю Ярэмчыку — сем з паловай гадоў калоніі. Усім узмоцнены рэжым і яшчэ па 100 базавых велічыняў штрафу (3700 рублёў). Такі прысуд вынес суддзя Сяргей Салоўскі.

Гурт Tor Band атрымаў шырокую вядомасць і спадабаўся мільёнам беларусаў у 2020 годзе. Кліп песні «Мы не народзец» на YouTube за некалькі месяцаў набраў больш за мільён праглядаў. Хітамі сталі і іншыя кампазіцыі музыкаў: «Жыве Беларусь», «Уходи», «Бацька», «Маці», «Dead Мароз».

Нягледзячы на ​​смелыя тэксты кампазіцый, Tor Band працягвалі заставацца ў Беларусі. Музыкаў затрымалі ў кастрычніку 2022 года. У студзені 2023 года стала вядома, што Tor Band прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, і ў дачыненні да яго ўдзельнікаў была заведзеная крымінальная справа.

За час знаходжання ў СІЗА бубнач Яўген Бурло атрымаў 3 групу інваліднасці. Ён мае патрэбу ў аперацыі на тазасцегнавым суставе. У музыкаў таксама канфіскавалі тэхніку і музычныя інструменты.

Сума збору: 9000 еўра. На кожнага ўдзельніка гурта па 3000 еўра. Грошы пойдуць на пагашэнне штрафаў, перадачы ў калонію і на падтрымку сем'яў.

Падтрымаць музыкаў можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

Хто такі Сяргей Салоўскі — суддзя, што ўвязніў музыкаў з Tor Band 

Што трэба ведаць пра гурт Tor Band — музыкаў, якіх пакаралі жахлівымі тэрмінамі за іх хіты

Музыкантам Tor Band вынеслі суровыя прысуды. Яўген Бурло падчас абвяшчэння прысуду не змог устаць

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1