Ілюстрацыйнае фота: pixabay

Ілюстрацыйнае фота: pixabay

Навукоўцы з дзяржаўнага ўніверсітэта Монаша ў Аўстраліі выявілі, што змяншэнне колькасці глыбокага сну ў жыцці чалавека можа прывесці да развіцця дэменцыі. Пра гэта піша выданне CNN.

Чым так карысны глыбокі сон? Гэта трэцяя і апошняя фаза сну, калі арганізм працуе над выдаленнем непажаданых ці патэнцыйна шкодных рэчываў з мозга, уключаючы бэта-амілоідны бялок (адметная прыкмета хваробы Альцгеймера). Для мозга, як кажуць навукоўцы, глыбокі сон з'яўляецца найбольш аднаўляльным.

Ці звязана скарачэнне глыбокага сну з патэнцыйнай магчымасцю захварэць на дэменцыю і наадварот? Часопіс Medical press піша, што, каб адказаць на гэтае пытанне, даследчыкі прааналізавалі сон 346 чалавек з сярэднім узростам 69 гадоў.

За ўдзельнікамі ўважліва сачылі і правяралі на наяўнасць прыкмет дэменцыі. Навукоўцы зразумелі, што ў сярэднім колькасць глыбокага сну з цягам часу і старэннем паніжаецца. З улікам такіх фактараў, як узрост, пол, гены, а таксама курэнне, кожны адсотак паніжэння глыбокага сну быў звязаны з ростам рызыкі дэменцыі на 27%.

Да гэтага часу даследчыкі не былі ўпэўненыя ў ролі глыбокага сну ў развіцці дэменцыі. Вынікі, аднак, паказваюць, што павольная страта сну можа быць фактарам рызыкі развіцця гэтай хваробы.

Чытайце таксама:

19 лайфхакаў для добрага сну

Адкладванне будзільніка раніцай не шкодзіць сну і можа палепшыць стан арганізма — даследаванне 

Ці карысны кароткі сон удзень?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0