«Што тычыцца ссоўвання тэрмінаў рэалізацыі праекта, то неабходна ўлічваць наступныя фактары:

асноўныя этапы будаўніцтва Беларускай АЭС прыйшліся на няпросты перыяд пандэміі і ўзмацнення суровасці замежнапалітычнай абстаноўкі з узрослай санкцыйнай рызыкай, сам праект рэалізоўваўся ў краіне, якая ўпершыню стала на шлях вялікай атамнай энергетыкі», — заявілі ў «Расатаме».

У кампаніі адзначылі, што, нягледзячы на гэта, не ставілася задача паскорыць працэс будаўніцтва на шкоду патрабаванням бяспекі.

З нагоды пытання аб кампенсацыях у «Расатаме» заявілі, што не каментуюць камерцыйны складнік праекта «з улікам наяўных даверных адносін» з Мінскам. Але пры гэтым заўважылі: «Улічваючы складанасць і жыццёвы цыкл праекта, для нас нармальная практыка ісці насустрач заказчыкам па асобных пазіцыях на ўзаемавыгадных умовах».

Перад гэтым сёння Аляксандр Лукашэнка, каментуючы затрымку з уводам у эксплуатацыю БелАЭС, паведаміў, што Беларусь паставіла перад Расіяй пытанне аб кампенсацыях.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Беларусь паставіла перад Расіяй пытанне аб кампенсацыях у сувязі са ссоўваннем тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю БелАЭС

Да 2050 года сонечная энергія мае стаць асноўнай крыніцай электраэнергіі. Чаму гэта важна

На «Гроднаэнерга» недахоп персаналу — кандыдаты не праходзяць праверкі на лаяльнасць рэжыму

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0