У паведамленні расійскага СК гаварылася, што целы забітых былі знойдзены ў прыватным доме, які належаў загінулай сям’і, з агнястрэльнымі раненнямі.

Тэлеграм-канал «Астра», спасылаючыся на мясцовых жыхароў, суседзяў і сваякоў забітых, сцвярджае, што забойства ўчыніў расійскі вайсковец.

Паводле версіі суразмоўцаў канала, забойства адбылося 27 кастрычніка ў прыватным жылым доме на вуліцы Данецкай. Дом належаў сямʼі — мужу і жонцы, у іх было двое дзяцей, дзяўчынка-школьніца і 4-гадовы хлопчык. Усе яны, як сцвярджаецца, былі забітыя, як і яшчэ пяць чалавек, якія знаходзіліся ў доме.

Абставіны забойства застаюцца незразумелымі. Некаторыя суразмоўцы «Астры», а таксама карыстальнікі мясцовага чата, сцвярджаюць, што незадоўга да забойства расійскі вайсковец пасварыўся з уладальнікам хаты.

Афіцыйна расійскія ўлады гэтых паведамленняў не каментавалі, у той час як упаўнаважаны па правах чалавека Вярхоўнай Рады Украіны Дзмітрый Лубінец назваў прозвішча загубленай сям'і — Капканец. Сям'я, па папярэдніх звестках, «святкавала дзень народзінаў і адмовілася аддаваць уласнае жытло чачэнскім акупантам».

Чытайце таксама:

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы дронамі на сховішча радыеактыўных адкідаў

На былога ўкраінскага дэпутата-здрадніка Царова здзейснілі замах. Ягоны стан — вельмі цяжкі

Расія нанесла ўдар па пажарнай станцыі ў Харкаўскай вобласці — восем пацярпелых

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
24