Тэйлар Свіфт на сусветнай прэм'еры фільма Taylor Swift: The Eras Tour. Фота: Chris Pizzello / AP

Тэйлар Свіфт на сусветнай прэм'еры фільма Taylor Swift: The Eras Tour. Фота: Chris Pizzello / AP

Амерыканская спявачка Тэйлар Свіфт упершыню стала мільярдэркай паводле ацэнкі Bloomberg. Яе даход перавысіў $1 млрд дзякуючы самаму маштабнаму ў кар'еры артысткі канцэртнаму туру Eras, піша РБК.

Паводле звестак Bloomberg, даход спявачкі складаецца з $400 мільёнаў ад музычных рэлізаў з 2019 года, $370 мільёнаў ад продажу квіткоў і мерчу і $110 млн, у якія ацэньваецца нерухомая маёмасць Свіфт.

Bloomberg адзначае, што спявачка стала адной з нямногіх артыстак, хто зарабіў грошы не толькі на музыцы і выступах, а таксама дзякуючы якаснаму маркетынгу. Агенцтва таксама адзначае, што 53 канцэрты спявачкі ў 2023 годзе павялічылі ВУП ЗША на $4,3 млрд.

Тур пачаўся якраз у той час, калі амерыканцы пасля заканчэння пандэміі былі гатовыя траціць грошы на жывую музыку. Квіток на канцэрт Свіфт у сярэднім каштуе $254, пры гэтым на другасным рынку яго купля абыходзіцца даражэй. У рамках туру ў Свіфт запланавана яшчэ 89 выступаў.

Тэйлар Свіфт 33 гады. Яна пачала займацца музыкай з 14 гадоў, першыя яе альбомы былі напісаныя ў стылі кантры-поп, напрыклад, Fearless. У 2014 годзе Свіфт выпусціла поп-альбом «1989», у якім адышла ад кантры. Праз тры гады выйшла кружэлка Reputation, якая стала бестселерам і ўзначаліла хіт-парады ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і іншых краін.

Пазней Свіфт выпусціла альбом Lover, Folklore, Evenmore, Midnights. Яна адна з самых прадаваных музыкаў у свеце і самая папулярная спявачка на Spotify.

Чытайце таксама:

Фанаты Тэйлар Свіфт вырашылі адпомсціць гульцу «Барселоны». І ў іх няблага атрымалася

Бельгійскі ўніверсітэт запускае курс аналізу тэкстаў Тэйлар Свіфт

Фанаты Тэйлар Свіфт ператварылі яе безыменную кнігу ў мегапапулярны бестселер. Як потым высветлілася, кнігу спявачка ўвогуле не пісала

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0