Тэйлар Свіфт. Фота: Kevin Winter / TAS23 / Getty Images for TAS Rights Management

Тэйлар Свіфт. Фота: Kevin Winter / TAS23 / Getty Images for TAS Rights Management

Прыхільнікі Свіфт стварылі рух у сацыяльных сетках, каб прагаласаваць за Белінгема на прэмію «Найлепшы малады футбаліст». Гэта адбылося пасля каментароў Бальдэ пра яго непрыязнасць да музыкі амерыканскай спявачкі, піша Sportskeeda.com.

19-гадовага Бальдэ спыталі пра музыку Свіфт, і ён адказаў, што яму не падабаецца яе музыка.

Гэта прывяло да таго, што фанаты Свіфт апанавалі сацыяльныя сеткі і пачалі галасаваць за яго суперніка з мадрыдскага «Рэала» Белінгема ў гонцы на званне «Найлепшага маладога футбаліста».

Іспанскі журналіст Марцін Мэнінг сцвярджае, што Бальдэ лідзіраваў у галасаванні заўзятараў, а Белінгем меў усяго 30 тысяч галасоў. Аднак колькасць прыхільнікаў Белінгема ўзляцела ўсяго за сем хвілін да 100 тысяч галасоў.

Дарэчы Свіфт таксама збіраецца выступіць на абноўленым мадрыдскім стадыёне «Санцьяга Бернабеу» налета.

Бальдэ добра правёў мінулы сезон, прабіўшыся ў першую каманду «Барселоны», і з тых часоў стаў гуляць на пазіцыі левага абаронцы. У мінулым сезоне ён згуляў 44 матчы ва ўсіх турнірах, забіў адзін гол і аддаў сем выніковых перадач. Ён быў часткай каталонскай каманды, якая ўпершыню выйграла тытул чэмпіёна краіны з 2019 года.

Аднак 20-гадовы Белінгем таксама заслужана прэтэндуе на прэмію пасля бліскучага сезона за дортмундскую «Барусію». Ён забіў 14 галоў і аддаў сем выніковых перадач у 42 матчах ва ўсіх турнірах.

І Джуд ужо забіў пяць галоў і аддаў адну выніковую перадачу ў чатырох матчах за «Рэал» на старце гэтага сезона.

Чытайце таксама:

Бельгійскі ўніверсітэт запускае курс аналізу тэкстаў Тэйлар Свіфт

Фанаты Тэйлар Свіфт ператварылі яе безыменную кнігу ў мегапапулярны бестселер. Як потым высветлілася, кнігу спявачка ўвогуле не пісала

Зніклую бас-гітару Пола Мак-Картні будуць шукаць па ўсім свеце. Яна знікла ў 1969 годзе

Клас
3
Панылы сорам
18
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1