Мадэль на відэа прымярае розныя камплекты, у якіх можна пайсці на спатканне. Напрыклад, для сустрэчы з юрыстам ідэальным будзе дзелавы касцюм, з праграмістам — джэмпер і штаны карга, з медыкам — сукенка з белым каўнерыкам.

А вось апошні вобраз — для спаткання з аб'юзерам — збянтэжыў некаторых падпісчыц. З уборам усё выдатна — дзяўчаты яго ацанілі, але з нагоды таго, ці варта ў прынцыпе мець справу з аб'юзерам, разгарэлася дыскусія. І Mark Formelle давялося апраўдвацца.

Адна з карыстальніц напісала, што да аб'юзера «наогул лепш не хадзіць на спатканне. Патрэбна была піжама на гэтым месцы — таму што дама засталася дома».

Іншая дадала: «Не было б так смешна, калі б ведаў народ рэальнасць… Аб'юзер — гэта той чалавек, які не даруе, калі не заб'е, то задушыць усе вашы жаданні, эмоцыі, характар у цэлым».

«Лепш не хадзіць, таму што сукенка там можа і не выратаваць», — адзначыла трэцяя.

Спецыялісты кампаніі напісалі ў каментарах, што гэта вобраз для апошняга спаткання. «Убіраемся і ідзем развітвацца», — растлумачылі задумку ў Mark Formelle.

Чытайце таксама:

Mark Formelle зрабіў рэкордную карціну са шкарпэтак

Mark Formelle прэзентаваў шкарпэткі з цытатамі з «Песняроў»

Цяпер і Барбі можа «купляць беларускае». Mark Formelle паказаў калекцыю адзення для лялек

Клас
13
Панылы сорам
45
Ха-ха
18
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
8