Увогуле, калекцыі ўбораў для Барбі — даўняя традыцыя люксавых брэндаў. У розны час ляльку і яе сябровак апраналі Versace, Dior, Karl Lagerfeld, Ralph Lauren, Calvin Klein, Givenchy, Roberto Cavalli і Alexander McQueen. Цяпер часткай гэтай моднай гісторыі сталі і беларусы.

У лялечнай капсуле Mark Formelle — ружовыя і белыя сукенкі, спадніцы, топы, футболкі, веласіпедкі, шорты, сарафаны і джэмперы.

Барбі-калекцыя змяшчае адсылкі да папярэдніх капсул брэнда. Дызайнеры пераасэнсавалі папулярныя сезонныя мадэлі і ператварылі іх у гардэробы лялечнага сусвету.

«Для нас гэта хутчэй мастацтва: мода, як і літаратура, любіць вяртацца назад і рэфлексаваць, браць нешта культавае і рабіць яго сучасным. Так выйшла і з нашай калекцыяй для лялек. Уборы атрымаліся стыльнымі і яркімі і ахопліваюць розныя сітуацыі — ад прагулкі да рамантычнай вячэры», — распавялі ў Mark Formelle.

Купіць адзенне для Барбі нельга, але калі вельмі захочацца, то будзе можна. Усім ахвотным прапануюць пакінуць заяўкі, каб пазначыць жаданне прыбраць сваіх лялек у беларускія аўтфіты. Аўтар кожнай тысячнай заяўкі атрымае мікраадзенне ў падарунак.

Чытайце таксама:

«Сабралася і паехала». Дзяўчына з Кобрына рванула на апошні сеанс «Барбі» ў Белай Падляшскай. Ролік з яе прыгодамі вірусіцца ў тыктоку

У Брэсце пачнуць паказваць «Барбі»

І нават кухня ёсць для Барбі. У Мінску прадаецца кватэра незвычайнай формы

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0