Названы ён у гонар Канстанціна Вераніцына, ураджэнца Гарадоччыны, які лічыцца найбойльш імаверным аўтарам сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе», напісанай у 1850-я гады, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

У скверы яшчэ ў 2014 годзе быў пастаўлены помнік галоўнаму герою паэмы палясоўшчыку Тарасу, так што новая назва цалкам лагічная.

Назва была выбрана шляхам грамадскага абмеркавання ў жніўні гэтага года. Для галасавання было прапанавана восем варыянтаў назвы сквера, у тым ліку і дасланыя мясцовымі жыхарамі. Большасць галасоў (53%) атрымала назва «Вераніцынскі сквер».

Чытайце таксама:

Каля Акадэміі навук адкрылі помнік сямі знакамітым беларусам

У Гомелі адкрылі самы маленькі помнік у Беларусі. Ён вельмі незвычайны

У Калінінградзе ўрачыста адкрылі помнік Мураўёву-Вешальніку

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0