Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Упершыню пра такі намер губернатар Антон Аліханаў заявіў у студзені 2023 года, у 160-ыя ўгодкі паўстання 1863 года.

«Мабыць, у Калінінградзе будзе дарэчны помнік Міхаілу Мікалаевічу Мураўёву-Віленскаму. Вынесу гэтае пытанне на найбліжэйшае [пасяджэнне] рады культуры пры губернатару», — напісаў тады Аліханаў.

Сёння помнік быў адкрыты, як паведамляе Sota.

Мянушка Вешальнік была дадзена па фразе Мураўёва, якую ён нібы сказаў пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гадоў, калі ён быў губернатарам у Гродне: «Я не з тых Мураўёвых, што былі павешаныя, а з тых, якія вешаюць». Менавіта ў паўстанні 1831-га года з'явіўся лозунг «За вашу і нашу свабоду».

Таксама Мураўёў, ужо будучы віленскім губернатарам, жорстка падавіў паўстанне 1863 года, пасля чаго атрымаў і мянушку Людаед.

На канферэнцыі, якая адкрылася 12 кастрычніка ў Калінінградзе, прысвечанай Мураўёву, Аліханаў пацвердзіў, што шануе яго менавіта як вешальніка:

«Міхаіл Мікалаевіч — не проста характэрны гістарычны персанаж, а прыклад для пераймання. Яго дзеянні дзіўным чынам з'яўляюцца практычным дапаможнікам для сучаснай гісторыі і сучасных выклікаў. Дзіўна, колькі практычных парад можна атрымаць з яго досведу падаўлення паўстання і ўладкавання мірнага жыцця, стварэння рускай справы».

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
23