Дзяўчына распавяла, што за пакой тут плацяць 150-200 рублёў. «За што? За тое, што няма гарачай вады, няма ўмоваў для пражывання? Гэта проста жах», — кажа яна. 

Яна паказала пакой, у якім жыве яе сяброўка з дачкою. Сцяна ў любы момант можа ўпасці на ложак дзіцяці.

Аўтарка відэа просіць дапамагчы Лукашэнку, бо «тут дабіцца ў інстанцыях нічога не магчыма». Яна кажа, што звярталіся неаднойчы ў ЖКГ, у райвыканкам — «нічога не робіцца».

Звароты былі і наконт гарачай вады. Паводле дзяўчыны, у інтэрнаце два-тры гады чакалі, пакуль паставяць ванну. Спачатку гарачая вада з’явілася, але неўзабаве знікла.

«У выніку ніхто нічога не робіць. Колькі можна званіць, колькі можна прыніжацца?» — абураецца дзяўчына.

Яна распавядае, што паўгода таму прыязджалі з райвыканкама. «Паглядзелі, сказалі, што ўмовы тут прыўкрасныя, а як штосьці каго не задавальняе, каб шукалі сабе жыллё. Але, прабачце, Чавусы — маленькі гарадок, не надта што знойдзеш».

Сама яна ўжо спрабуе шчасця ў Магілёве, але і ў Чавусах пакой трымае. Кажа, што паставіла пломбу на электрычнасць, але камуналку плаціць так, быццам тут жыве. «За што? За тое, што тут жах такі, страх. Не дай бог у такіх умовах жыць з дзіцём».

Яе зварот да Лукашэнкі за дзень набраў больш за 160 тысяч праглядаў.

Увечары жанчына распавяла, што а 21:30 патэлефанавалі сяброўцы і сказалі, што дадуць іншы пакой.

Аўтарка відэа гаворыць: «Спадзяемся, што нас не падмануць. Я вельмі рада, што ў жыцці ёсць справядлівасць».

Чытайце таксама:

Хлопец паехаў па размеркаванні ў Брэст і ў шоку ад жылля для маладых спецыялістаў

«У мяне хата здымная горшая». Студэнты паказваюць у тыктоку свае інтэрнаты ў Мінску ВІДЭА

Шматдзетная маці просіць Лукашэнку вярнуць ёй дочак

Клас
5
Панылы сорам
10
Ха-ха
25
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
0