Ніна Мацяш

Ніна Мацяш

Фестываль быў заснаваны ў 2010 годзе і традыцыйна праходзіў у Доме культуры Белаазёрска, з удзелам мясцовых уладаў, прадстаўнікоў школ і бібліятэк горада.

На паэтычныя чытанні штогод адмыслова прыязджалі літаратары з Берасця і раённых цэнтраў вобласці, а таксама паэты і перакладчыкі з Мінска, Гродна. На «Бабіным леце» выступалі Раіса Баравікова, Анатоль Вярцінскі, Алесь Каско, Алесь Разанаў, Міхась Скобла і дзясяткі іншых паэтаў і пісьменнікаў.

«Бабіна лета з Нінай Мацяш» традыцыйна праводзілася ў дзень яе нараджэння, 20 верасня. Акурат сёлета паэтка святкавала б сваё 80-годдзе.

Ніна Мацяш (1943 — 2008) — паэтка, перакладчыца. Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу (1960), паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966), пасля жыла ў Белаазёрску. Аўтарка шматлікіх зборнікаў паэзіі, якія атрымлівалі добрыя водгукі крытыкаў.

Таксама перакладала з нямецкай, польскай, французскай моў. У яе перакладзе выйшлі кніжкі Жоржа Сіменона «Першая справа Мегрэ», Антуана дэ Сент-Экзюперы «Планета людзей» і «Маленькі прынц», навелы Гі дэ Мапасана, паэма «Маруся Чурай» Ліны Кастэнка і іншыя.

Чытайце таксама:

Ларыса Геніюш знікла з набору закладак «Пісьменнікі XX стагоддзя» на OZ.by

Кнігі Геніюш, Арсенневай і Някляева трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Уладзімір Някляеў адрэагаваў на тое, што кнігу яго выбраных твораў прызналі экстрэмісцкай

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
5