Круты заявіў, што Беларусь аказвае сістэмную дапамогу «дзецям Данбаса», у тым ліку возіць іх у лагер «Зубраня». З пачатку 2021 года ў Беларусь вывезлі больш за 3,5 тысячы ўкраінскіх дзяцей.

Па словах пасла, усе дзеці прыязджаюць у Беларусь са згоды законных прадстаўнікоў. Ён таксама пацвердзіў, што да вывазу дзяцей мае дачыненне Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.

«У асноўным — гэта дзеці-сіроты, бацькі якіх загінулі ў ходзе баявых дзеянняў, альбо выхадцы з няпоўных, малазабяспечаных сем'яў. Таксама адзначу, што насуперак нахабнай хлусні заходняй і ўкраінскай прапаганды, выезд дзяцей на аздараўленне ў Беларусь ажыццяўляўся толькі са згоды іх бацькоў і законных прадстаўнікоў».

Беларускія дэмакратычныя сілы цяпер збіраюць матэрыялы для Міжнароднага крымінальнага суда (МКС), якія даказваюць дачыненне прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей. У рэзалюцыі ад 13 верасня, Еўрапарламент заявіў, што дзеянні Лукашэнкі і ягонага рэжыму можна кваліфікаваць як злачынствы супраць чалавечнасці (дэпартацыя або гвалтоўнае перамяшчэнне насельніцтва) паводле Рымскага статуту і заклікаў Міжнародны крымінальны суд (МУС) выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Круты назваў лічбы, як абваліўся заходні рынак у беларускім гандлі пасля санкцый

Талай анансаваў прывоз у Беларусь новых груп украінскіх дзяцей

У Марыупальскі ўніверсітэт на акупаваных тэрыторыях паступілі два беларусы

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
23