Irdorath - Zorami

«Многія з вас ведаюць нашу гісторыю. Пасля нашага вызвалення з турмы шмат розных журналістаў спрабавалі паразмаўляць з намі пра апошнія два гады, але мы палічылі, што простымі словамі нельга выказаць тое, што мы хацелі сказаць.

Такім чынам, мы абралі мастацтва як найбольш поўную форму самавыяўлення. У гэтым творы ёсць усё, што можна сказаць пра гэтую змрочную гісторыю. Гэта і завяршэнне цёмнага, і пачатак новага, светлага раздзела!» — сцвярджаюць музыкі.

Яны дзякуюць усім, хто іх увесь гэты час падтрымліваў, і заяўляюць наступную мэту — як мага хутчэй вярнуць Irdorath на сцэну!

Музыкаў Irdorath затрымалі 2 жніўня 2021 года.

Пазней іх прызналі вінаватымі па артыкуле 342 КК («Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Уладзімір і Надзея Калачы атрымалі па 2 гады калоніі, Антон Шніп, Пётр і Юлія Марчанкі — па 1,5 года калоніі.

Пасля вызвалення, адседзеўшы ўвесь тэрмін, музыкі выехалі за мяжу і абвясцілі збор грошай на аднаўленне дзейнасці.

«Сума збору — €10 500. Сродкі патрэбныя на рэабілітацыю пасля калоніі і адаптацыю ў новай краіне. Але большая частка пойдзе на адраджэнне нашых творчых праектаў — мы хочам аднавіць музычныя інструменты і абсталяванне, каб працягваць натхняць беларусаў», — пісалі музыкі.

Іх дагэтуль можна падтрымаць праз «Байсол».

Чытайце таксама:

Гурт Irdorath апублікаваў першае за два гады відэа. Яны просяць аб дапамозе

Сямейная пара музыкаў з гурта Irdorath выехала з Беларусі

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач — на волі

Клас
29
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
3