Скрыншот публікацыі на тэлеграм-канале радыё «Культура».
Сярод прадстаўленых — Аляксандр Пушкін, Леў Талстой, Сяргей Ясенін, Фёдар Дастаеўскі, Мікалай Гогаль, Уладзімір Маякоўскі, Іван Крылоў, Міхаіл Лермантаў, Антон Чэхаў, Афанасій Фет.
Аляксандр Пушкін і Леў Талстой.
Сяргей Ясенін і Фёдар Дастаеўскі.
Уладзімір Маякоўскі і Іван Крылоў.
Міхаіл Лермантаў і Антон Чэхаў.
Ні Янкі Куплы, ні Якуба Коласа, ні Максіма Багдановіча. Выглядае, што беларускасць пры лукашэнкаўскім рэжыме ператварылася ў фармальнасць пры поўным пагружэнні ў культуру і наратывы «рускага свету».
Беларусы раней рабілі з дапамогай нейрасетак партрэты заснавальнікаў БНР, дамалёўвалі фотаздымкі з вядомымі дзеячамі, ажыўлялі Кастуся Каліноўскага і генерыравалі ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў. Але ўсе гэтыя эксперыменты застаюцца быццам па-за ўвагай дзяржаўных медыя.
Адна з відавочных прычын такой сітуацыі — няспынныя рэпрэсіі ў краіне, калі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» цяпер прызнанае ўсё беларускамоўнае, ад незалежных СМІ да твораў пісьменнікаў XIX стагоддзя. У такіх умовах, не маючы ўласных сіл і здольнасцей ствараць унікальны кантэнт, дзяржаўныя медыя звяртаюцца да расійскай альтэрнатывы, за якую дакладна не пакараюць.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама: