Выява: Prime Video/Bethesda

Выява: Prime Video/Bethesda

Fallout — гэта ролевая відэагульня (RPG) 1997 года, дзеянне якой адбываецца ў постапакаліптычным, рэтрафутурыстычным свеце сярэдзіны XXII стагоддзя пасля глабальнай ядзернай вайны паміж Злучанымі Штатамі і Кітаем. Па сюжэце галоўны герой, Жыхар Сховішча (Vault Dweller), жыве ў падземным ядзерным Сховішчы 13.

Пасля наладжвання свайго персанажа гулец мае абшукаць навакольную пустку ў пошуках камп’ютарнага чыпа, які можа выправіць збой сістэмы водазабеспячэння Сховішча. Гульцы ўзаемадзейнічаюць з іншымі выжылымі, паралельна змагаючыся супраць ваўкалакаў/зомбі, робатаў-забойцаў, налётчыкаў і іншых небяспек.

Тэлесерыял Fallout быў першапачаткова анансаваны ў 2020 годзе. Дэталяў аб праекце мала, аднак вядома, што шоуранерамі выступяць стваральнікі хітовага серыяла HBO «Westworld» («Свет Дзікага Захаду») Ліза Джой і Джонатан Нолан (ён жа брат папулярнага рэжысёра Крыстафера Нолана). TechCrunch паведамляе, што асноўны акцёрскі склад таксама ўжо вядомы з розных крыніц. Сярод іншых у серыяле здымуцца: Уолтан Гогінс (вядомы па серыяле «The Shield»), Кайл Маклахлен (культавы агент Купер з «Твін Пікс»), Зелія Мендэс-Джонс і Аран Мотэн.

Нягледзячы на ​​​​тое, што афіцыйны трэйлер да відэаадаптацыі гульні яшчэ не апублікаваны, Prime Video выпусцілі закулісны ролік у кастрычніку 2022 года.

Акрамя таго, у 25-ы дзень нараджэння гульні стрымінгавы сервіс апублікаваў выяву дзвярэй сховішча і трох людзей з лічбай 33, што азначае, верагодна, Сховішча 33.

Франшыза відэагульняў Fallout мае вялікую і адданую базу прыхільнікаў, пачынаючы з моманту выхаду першай гульні ў 1997 годзе. Самая апошняя гульня, Fallout 76, была запушчана ў 2018 годзе і была прададзена тыражом у 1,4 мільёна копій у год выпуску на SuperData Arcade.

Прыхільнікі гульні спадзяюцца, што новае тэлешоу Prime Video стане вялікім хітом і серыял зможа далучыцца да многіх паспяховых экранізацый відэагульняў, якія дэбютавалі нядаўна, такіх як The Last of Us, The Super Mario Bros. Movie, The Witcher і іншых.

Дарэчы, цікава, што афіцыйны постар серыяла, падобна, быў створаны пры дапамозе штучнага інтэлекту. На гэта звярнулі ўвагу некаторыя гледачы, адзначыўшы дзівацтвы, уласцівыя менавіта ШІ. Сапраўды, на постэры можна ўбачыць і трохногую жанчыну; і аўтамабіль-мутант з пераблытанымі пярэдняй і задняй часткамі; і дрэва, якое расце проста з будынка.

Некаторыя засталіся незадаволеныя тым, што кампанія Amazon са сваёй велізарнай выручкай не ў стане наняць сапраўднага мастака і быццам пайшла па самым танным шляху стварэння ілюстрацыі, нават не паклапаціўшыся пры гэтым аб кантролі якасці. У Amazon і Bethesda (кампанія, што валодае правамі на гульню) сітуацыі пакуль ніяк не каментуюць.

Чытайце таксама:

Фільм «Барбі» вярнуў фразу «таксічная феміннасць» у навіны

Што паглядзець. «Адны з нас» (The Last of Us) — абсалютна захапляльная антыўтопія

Silo («Сховішча»): Рэбека Фергюсан у змрочнай антыўтопіі пра чалавецтва, зачыненае ў бункеры

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0