Стваральніцы ініцыятывы Ксенія Малюкова і Наталля Жукоўская. Фота: girls.power.belarus / Instagram

Стваральніцы ініцыятывы Ксенія Малюкова і Наталля Жукоўская. Фота: girls.power.belarus / Instagram

Раней медыяпраект Girsl Power Belarus складаўся з тэлеграм-канала і інстаграм-акаўнта. З дапамогай сваіх старонак аўтаркі праекта не толькі арганізоўвалі акцыі, але і расказвалі пра фемінізм і правы жанчын, а таксама збіралі грошы для палітзняволеных жанчын і беларусак, якія пацярпелі ад гвалту.

Цяпер жа праект падзеліцца на дзве часткі. Тэлеграм-канал атрымаў назву «Спачатку жанчыны, потым жанчыны», а старонка ў інстаграме працягне працу пад старой назвай Girls Power Belarus.

На тэлеграм-старонцы яе аўтаркі абяцаюць весці фемінісцкую хроніку і даваць прастору для размовы пра барацьбу з патрыярхатам і гендарную роўнасць. Што да інстаграм-акаўнта, то там анансуюць публікацыі пра яркіх беларусак, жаночую сілу і салідарнасць.

Стваральніцы праекта таксама раскрылі свае асобы. Першая з іх — Ксенія Малюкова, намесніца прадстаўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольгі Гарбуновай. Ксенія — анархістка, яна займаецца актывізмам 13 гадоў. З'ехала з Беларусі ў верасні 2020 года. Апошнія тры гады каардынуе створаны ёй Girls Power Belarus, а таксама ладзіць спецпраекты па зборы грошай для палітвязняў.

Сваю асобу таксама раскрыла Наталля Жукоўская, галоўная рэдактарка праекта. Акрамя Girls Power Belarus, яна актыўна працуе ў сацыяльных праектах, у мінулым дакументавала катаванні і дапамагала ладзіць дабрачынныя зборы.

Жанчыны ў атачэнні Лукашэнкі: чаму і што ён ім давярае. Вялікая гутарка з Альмірай Усманавай

Памятаеце рэп «жанчына — мара, жанчына — бос»? Барбара Гузарэвіч — пра хайп, багемнае жыццё і фемінізм

«Гэта плявок у твар жаночаму руху». Феміністкі разважаюць, што не так са святам 8 Сакавіка

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?