Традыцыйна журы вызначыць тры найлепшыя кнігі (першае, другое, трэцяе месцы) у жанры мастацкай або дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2022 годзе, нагадвае «Будзьма».

Падавацца на прэмію маюць права і лаўрэаты мінулых гадоў, а ў конкурсе можа ўдзельнічаць любая колькасць кніг аднаго аўтара.

Падрабязней з рэгламентам можна азнаёміцца тут.

Для ўдзелу ў прэміі трэба будзе запоўніць google-форму і даслаць арганізатарам электронны варыянт кнігі ў фармаце тэкставага дакумента Microsoft Word або PDF. Пры магчымасці таксама — перадаць папяровую версію кнігі.

За ходам конкурсу можна будзе сачыць на афіцыйных старонках Прэміі:

Прэмія імя Ежы Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца з 2012 года. Напачатку яе спансіраваў «Ідэя-банк», а першым уладальнікам быў Павел Касцюкевіч за кнігу «Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту».

Яе лаўрэатамі ў розныя сезоны станавіліся Уладзімір Някляеў, Сяргей Дубавец, Віктар Казько, Ігар Бабкоў, Ева Вежнавец. Летась у конкурсе перамог Сяргей Абламейка са сваёй кнігай «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0