Цяпер, зрэшты, пра тое, што калісьці гэтыя маладыя мядзведзі былі зусім маленькімі, нагадваюць хіба што іх звычкі, піша newgrodno.by.

Напрыклад, яны вельмі любяць водныя працэдуры і працягваюць спробы выкупацца ў знаёмым з дзяцінства тазе. Праўда, у таз мядзведзь ужо цалкам не змяшчаецца, таму купанне выглядае вельмі пацешна.

Днямі супрацоўнікі заапарка зрабілі медзведзянятам падарунак: у вальеры паставілі невялікую ванну. Падарунак прыйшоўся касалапым даспадобы. Яны зноў прымаюць водныя працэдуры.

Здаецца, што хутка і гэтая ванна стане ім малая!

Чытайце таксама:

Мядзведзі дабраліся да Мінска: сям'ю заўважылі пад Ждановічамі

У Беларусі прапануюць выключыць мядзведзя з Чырвонай кнігі

Кітайскаму заапарку прыйшлося даказваць, што яго мядзведзі — сапраўдныя, а не людзі ў касцюмах

Пад Магілёвам па полі бегаў мядзведзь ВІДЭА

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0