Мясцовыя жыхары ўпрыгожваюць нават слупы ўздоўж дарогі
Ярнбомбінг — гэта вулічнае вязанне, або «вязанае графіці». Беларуска ведала пра яго і раней.
«Калі я жыла ў Беларусі і яшчэ вучылася ў школе ў Жодзіне, гэта навамоднае хобі спрабавалі ўкараніць і ў нас. Да нейкага ідэалагічнага свята прымусілі нас, старшакласнікаў, вязаць «адзенне для дрэў» з нейкіх рэшткаў прадзіва», — успамінае Алена.
«І хоць нашы намаганні былі так сабе, мне заўсёды падабалася гэтая ідэя. І я заўсёды хацела ўбачыць сапраўдны плён працы незвычайных рукадзельніц на вуліцах нейкага горада і ў парках. Таму што чытала, што там, дзе ёсць нармальнае грамадства і самакіраванне, «бамбардзіроўшчыкі прадзівам» ствараюць упрыгожанні для дрэў, элементаў архітэктуры, помнікаў.
Упрыгожанні з прадзіва на слупах у выглядзе лялек, русалак, жывёл, раслін і нават ежы або клавіятуры піяніна
Разам са мной чакала трамвай мясцовая жыхарка, я распытала яе пра гэтыя ўпрыгожанні. Аказваецца, у гэтым раёне аматары вязання кручком і пруткамі сустракаюцца кожную сераду. Яны і прыдумалі ўсё гэта», — апавядае Алена.
Трамвайны прыпынак з вязанымі фіранкамі
Мясцовая жыхарка расказала, што разыначка акцыі — гэта развешванне вырабаў. Майстрыхі робяць гэта разам, размаўляючы пра іх значэнне.
Вокны дома, у якім ідзе рэканструкцыя, мясцовыя жыхары ўпрыгожылі сваімі шэдэўрамі
Тут гэта адбылося ў адну з субот чэрвеня. На свяце выступілі маладыя артысты з мясцовай музычнай школы імя Станіслава Манюшкі. Мясцовыя прадпрымальнікі і рамеснікі прафінансавалі пачастункі. Гэта былі хатні хлеб на заквасцы, некалькі відаў хатняй выпечкі, пірожныя з кандытарскай і шмат літраў ліманаду.
Унікальныя крылы матыля, каля якіх можна зрабіць фота
Чытайце таксама:
«Свой пераезд у Польшчу я і цяпер лічу здрадай». Як будаўніца са страйкама будуе бізнэс у Варшаве
чым бы дзедка(бабка) не цешылася, абы не ваявала(не вешалася)