Фота: belavia.by

Фота: belavia.by

Промакод DELHIWOW у два разы знізіць кошт квіткоў на рэйсы з 11 па 26 жніўня (туды і назад), як паведамляюць у авіякампаніі. Але квіткі трэба набыць з 14 да 21 ліпеня ўключна, потым промакод перастане дзейнічаць.

«Зніжка прымяняецца да тарыфных брэндаў SMART і FLEX, але не распаўсюджваецца на таксы і зборы. Для квітка, аформленага з промакодам, будуць дзейнічаць усе ўмовы абранага тарыфнага брэнда», — удакладняюць у «Белавія».

Рэйсы ў Дэлі плануюцца авіякампаніяй «Белавія» як рэгулярныя. Спачатку самалёты будуць лётаць у Індыю толькі па пятніцах, а з 20 верасня — ужо двойчы на тыдзень. Прыкладны час у палёце будзе складаць сем гадзін.

Чытайце таксама:

Мінскі аэрапорт запусціў у тэлеграме віртуальнага памочніка для пасажыраў

У Мінску задумаліся над авіярэйсам, які злучыць Беларусь і Кубу

Упершыню Беларусь запусціла авіярэйс за Палярнае кола

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2