Раман Галоўчанка і губернатар Свярдлоўскай вобласці Яўген Кувайшаў. Фота: БелТА

Раман Галоўчанка і губернатар Свярдлоўскай вобласці Яўген Кувайшаў. Фота: БелТА

Галоўчанка расказаў, што ў яго планах ёсць праекты ў сферы грамадзянскай авіяцыі.

«Думаю, што мы выйдзем на абсалютна новую планку ў гэтай сферы. Беларусь мае сур'ёзныя амбіцыі пры дапамозе расійскіх калег увайсці ў разрад авіябудаўнічай дзяржавы. Нам яшчэ трэба будзе абмеркаваць некаторыя пытанні па гэтым кірунку», — заявіў кіраўнік беларускага ўрада. Яго словы прыводзіць БелТА.

І дадаў, што, магчыма, паведаміць падрабязнасці пазней, па выніках візіту.

Таксама ў Екацерынбургу прапануюць адкрыць сетку крам «Да Дому» (якія пазіцыянуюць сябе як беларускі аналаг сеткі «Ікея»).

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2