Тралейбус Škoda 14TrM у цэнтры Вільні. Фота: Wikimedia Commons

Тралейбус Škoda 14TrM у цэнтры Вільні. Фота: Wikimedia Commons

«Мы ацанілі сітуацыю на дарогах падчас саміту 11-12 ліпеня. Пад тыя абмежаванні, якіх чакаюць, верагодна, хопіць новых тралейбусаў, якія ёсць. Калі іх не хопіць, выедуць і старыя», — прыводзіць цытату прадстаўнікоў ЗАТ «Віленскі грамадскі транспарт» выданне Madeinvilnius.lt.

У кампаніі адзначаюць, што цяпер дзейнічае новы расклад руху грамадскага транспарту. Як звычайна, улетку скарачаецца колькасць маршрутаў, таму кампанія паспрабуе выпусціць на вуліцы толькі новыя тралейбусы, каб палепшыць камфорт пасажыраў.

Старыя тралейбусы Škoda — гэта адзін з сімвалаў сталіцы Літвы, якому больш за 30 гадоў. Іх эксплуатуецца каля 160 адзінак, замяніць іх плануюць да 2026 года.

На час саміту НАТА 10-13 ліпеня грамадскі транспарт у Вільні будзе бясплатным.

Клас
13
Панылы сорам
12
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0