Ангела Меркель. Фота: Andrea Savorani Neri / NurPhoto via Getty Images

Ангела Меркель. Фота: Andrea Savorani Neri / NurPhoto via Getty Images

Міністр замежных спраў Дмытро Кулеба заклікаў нямецкі ўрад не паўтараць памылку былой канцлеркі Ангелы Меркель, перашкаджаючы ўступленню Украіны ў NATO. Пра гэта Кулеба заявіў у інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild, як піша «Украінская праўда».

«Не паўтарайце памылку канцлеркі Меркель, якую яна зрабіла ў Бухарэсце ў 2008 годзе, калі была супраць любога прагрэсу на шляху да членства Украіны ў NATO», — сказаў Кулеба.

На яго думку, тагачасная пастанова Альянсу «адкрыла дзверы для ўварвання Пуціна ў Грузію і ў выніку незаконнай анексіі Крыма». Калі б Украіна ўжо была чальцом NATO ў 2014 годзе, то анексіі Крыма, вайны на Данбасе і ўварвання на тэрыторыю ўсёй краіны не адбылося б.

Аднак, са слоў Кулебы, Кіеў не чакае прыёму ў NATO падчас вайны.

«Але пасля вайны для Еўропы было б самагубствам не прыняць Украіну ў NATO», — сказаў ён.

«Адзіны спосаб закрыць дзверы расійскай агрэсіі супраць Еўропы і Еўрапейска-атлантычнай прасторы — гэта прыняць Украіну ў NATO», — падкрэсліў міністр.

Ён растлумачыў, што Расія не наважыцца зноў напасці на Украіну, якая будзе чальцом NATO. І тады Украіна вызваліць Нямеччыну і іншыя заходнія краіны NATO ад цяжару абароны свайго ўсходняга фланга.

«Мы возьмем гэты цяжар на свае плечы», — сказаў Кулеба.

***

На Бухарэсцкім саміце NATO 2008 года Германія і Францыя заблакавалі атрыманне Украінай, а таксама Грузіяй Плана дзеянняў па членстве ў NATO, баючыся эскалацыі з боку Расіі. 

Пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну Меркель адмовілася прызнаць, што тая яе пастанова магла прывесці да расійскай агрэсіі.

У маі 2023 года генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што незалежна ад пастановы саміту Альянсу ў 2008 годзе, дзе Украіна не атрымала План дзеянняў членства, напад Расіі на Украіну — гэта нічым не апраўданае парушэнне міжнароднага права.

Чытайце таксама:

Орбан: Прыйдзе час, калі слабыя народы загінуць, а моцныя выжывуць

Абама не лічыць, што ў 2014 годзе свет недастаткова строга адрэагаваў на анексію Крыма

«Ідэя, што Украіна разваліцца за тры дні, была не толькі расійская». Гісторык Цімаці Снайдэр пра тое, як Расія зрабіла прывабнай сваю імперскую рыторыку

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5