Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала ў Сілезскім ваяводстве 28-гадовага расіяніна Максіма С., якога абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Расіі, як паведамляе «Дождь».

Паводле звестак газеты, затрыманы — прафесійны хакеіст. Як паведаміў генеральны пракурор Польшчы Збігнеў Зебра, ён быў гульцом клуба першай лігі. Паводле яго, гэта 14-ы затрыманы з раскрытай у краіне шпіёнскай сеткі.

У прэс-службе рэгіянальнай пракуратуры паведамілі, што дзейнасць затрыманага, якую ён вёў з кастрычніка 2021 года, была звязаная з разведкай аб'ектаў крытычнай інфраструктуры ў некалькіх ваяводствах.

Хакеісту, імя якога не называецца, выставілі абвінавачванне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе і дзеяннях у інтарэсах замежнай разведкі супраць інтарэсаў Польшчы.

Пакаранне па гэтых абвінавачваннях складае да 10 гадоў зняволення.

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3