Запарожская АЭС. Фота з Вікіпедыі

Запарожская АЭС. Фота з Вікіпедыі

Да 5 ліпеня работнікі «Расатама» і іх памагатыя сярод украінцаў, якія падпісалі кантракты, павінны пакінуць Запарожскую атамную электрастанцыю. Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны, як піша УНІАН.

Адзначаецца, што акупацыйны кантынгент паступова пакідае тэрыторыю Запарожскай атамнай электрастанцыі, і аднымі з першых са станцыі з'ехалі трое супрацоўнікаў «Расатама», якія кіравалі дзеяннямі расіян.

«Таксама рэкамендацыі эвакуявацца атрымалі ўкраінскія супрацоўнікі, якія падпісалі кантракт з «Расатамам». Паводле атрыманых указанняў, яны павінны ад'ехаць да 5 ліпеня. Пажаданы кірунак — тэрыторыя акупаванага Крыма», — паведамляе разведка.

У ГУР адзначаюць, што на тэрыторыі самой ЗАЭС і ў горадзе — спадарожніку станцыі Энергадары паступова памяншаецца колькасць вайсковых патрулёў.

«Персаналу, які застаецца на станцыі, далі ўказанне «ў выпадку любых аварыйных сітуацый вінаваціць Украіну», — сказана ў паведамленні.

Пасля тэракта на Кахоўскай ГЭС сітуацыя на ЗАЭС стала яшчэ больш напружанай, таму што рэзервуар астуджэння пакуль не мае штатнага падсілкоўвання вадой.

Раней начальнік ГУР Кірыла Буданаў паведаміў, што вораг каля 4 з 6 энергаблокаў размясціў машыны з выбухоўкай. Ён не выключыў, што расійскае кіраўніцтва можа даць загад аб падрыве ЗАЭС.

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
30