Уладзімір Пуцін абдымае незнаёмую дзяўчынку ў Дзербенце, якая папрасіла з ім сфатаграфавацца. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AР

Уладзімір Пуцін абдымае незнаёмую дзяўчынку ў Дзербенце, якая папрасіла з ім сфатаграфавацца. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AР

У дачыненні да Уладзіміра Пуціна дзейнічае асобы рэжым эпідэміялагічнай бяспекі, але ён не змог адмовіць жыхарам Дзербента ў прывітанні, патлумачыў Дзмітрый Пяскоў.

«З аднаго боку, ёсць настойлівыя рэкамендацыі спецыялістаў, але з другога боку, ёсць цвёрдае рашэнне прэзідэнта, калі ён не мог адмовіць гэтым людзям у тым, каб не павітаць іх. Такое бывае», — сказаў Пяскоў. Паводле прэс-сакратара Пуціна, «літаральна ўвесь горад выйшаў сустракаць прэзідэнта».

Крэмль апублікаваў відэа, на якім кіраўнік Расіі падыходзіць да натоўпу жыхароў у Дзербенце. У натоўпе — захапленне.

З пачатку пандэміі кавіду Пуцін пазбягаў асабістых кантактаў. Журналістаў перад сустрэчай з прэзідэнтам РФ саджалі на каранцін, а на перамовах Пуціна з прэзідэнтам Францыі паставілі чатырохметровы стол.

Яшчэ два тыдні таму перад сустрэчай з Пуціным ваенных прапагандыстаў прымусілі тыдзень сядзець на каранціне. Пра гэта паведамілі самі ўдзельнікі сустрэчы: аўтарка тэлеграм-канала «Катруся» Кацярына Аграновіч і «ваенкар» Аляксандр Сладкоў, якія ўдзялі ўдзел у мерапрыемстве.

«Мне вельмі спадабаўся каранцін, бо можна было сем дзён сядзець і нікуды не хадзіць», — напісала Аграновіч.

На каранцін удзельнікаў сустрэч з Пуціным адпраўляюць з пачатку пандэміі каранавіруса ў 2020 годзе. Першапачаткова тэрмін ізаляцыі складаў два тыдні, але потым яго скарацілі да аднаго. Апроч знаходжання на каранціне, людзі павінны мець адмоўны ПЛР-тэст.

Павышаная ўвага Пуціна да свайго здароўя не аднойчы станавілася мемам і прадметам абмеркаванняў. Праз гэта ўзнікаюць версіі, што калі Пуцін з’яўляецца сярод простых людзей, то гэта робіць ягоны двайнік.

Іншае тлумачэнне яго нечаканым учынкам накшталт начной паездкі ў Марыупаль знайсці цяжка.

Чытайце таксама:

Навошта Пуціну хірург-анколаг? Выйшла расследаванне пра здароўе прэзідэнта Расіі

Бункерны дзед. Выйшла расследаванне пра падземныя сховішчы Пуціна

Доктар Камароўскі выказаў здагадкі, колькі засталося Пуціну і Лукашэнку і ад чаго яны могуць памерці

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
20
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3