Латушка падкрэслівае, што рашэнне аб размяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэалізавана ў адпаведнасці з абноўленай ваеннай дактрынай так званай Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, прынятай 4 лістапада 2021 года. Гэта мера разглядаецца Расійскай Федэрацыяй як неабходная для вырашэння наступных задач:

1. стварэнне прамой ядзернай пагрозы ў першую чаргу для Украіны, Польшчы і Літвы з тэрыторыі Беларусі;

2. падрыхтоўка да ўжывання ядзернай зброі супраць Украіны;

3. завяршэнне працэсу інтэграцыі Беларусі ў Саюзную дзяржаву і забеспячэнне поўнага кантролю Расіі над Беларуссю.

У сувязі з гэтым Латушка лічыць для краін Захаду крытычна важным:

1. Прыняць самыя жорсткія санкцыйныя меры, якія ўключаюць гандлёвае эмбарга ў дачыненні да рэжыму.

2. Любымі даступнымі сродкамі забяспечыць ліквідацыю рэжыму Лукашэнкі, поўны вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі, выхад Беларусі з Саюзнай дзяржавы, АДКБ, СНД і іншых расійскіх інтэграцыйных праектаў, а таксама даць адпаведныя гарантыі захавання незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

3. Аказаць беларускім дэмсілам, Аб'яднанаму пераходнаму кабінету і добраахвотніцкім падраздзяленням ва Украіне ўсю неабходную падтрымку для змены сітуацыі ў Беларусі, забеспячэння яе вызвалення ад рэжыму Лукашэнкі і абароны ад расійскіх захопнікаў ды наступнага правядзення дэмакратычных перамен.

16 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў пра дастаўку ў Беларусь першых ядзерных зарадаў, заявіўшы пра мэту перанесці на нашу тэрыторыю частку расійскага тактычнага ядзернага арсенала да канца 2023 года. 

Чытайце таксама:

Столтэнберг пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі: НАТА бачыць падрыхтоўку

Дзярждэп пра ядзерную зброю РФ у Беларусі: Лукашэнка аддае Крамлю ўсё больш кантролю

«Ну што тут за праблема ўзгадніць нанясенне нейкага там удару?» Лукашэнка расказаў расійскай прапагандыстцы пра ядзерную зброю

Клас
60
Панылы сорам
0
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3