Фота: ms-group.com.ua

Фота: ms-group.com.ua

Бярэзікаў памёр 14 чэрвеня, пра гэта паведаміла праваабарончаму праекту «ОВД-Інфа» адвакат Ірына Гак. Паводле яе слоў, за дзень да гэтага яна зафіксавала ў Бярэзікава сляды ад электрашокера (фатаграфію слядоў на целе актывіста публікуе «ОВД-Інфа»), а сам ён скардзіўся на пагрозы з боку паліцэйскіх, як піша Бі-бі-сі.

Паводле звестак Гак, з пачатку мая суд тройчы прызначаў актывісту адміністрацыйныя арышты паводле артыкулаў аб дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам паліцыі.

Са слоў абаронцы, 10 мая ў кватэру да Бярэзікава прыйшлі сілавікі, правялі агляд, які «фактычна быў ператрусам», і нібыта зламалі яму рэбры. Пасля гэтага на яго склалі пратакол аб непадпарадкаванні паліцыі і арыштавалі на 10 сутак.

21 мая Бярэзікаў павінен быў выйсці са спецпрыёмніка, аднак яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве і зноў адправілі пад адміністрацыйны арышт на 10 сутак.

31 мая суд трэці раз адправіў актывіста пад арышт — зноў па артыкуле аб хуліганстве. Як сцвярджае Гак, Бярэзікаў расказваў ёй, што перад судом супрацоўнікі паліцыі вывозілі яго за горад, дзе катавалі электрашокерам і патрабавалі адмовіцца ад адваката.

У размове з «Медыязонай» Гак таксама паведаміла, што Бярэзікаў скардзіўся на ціск, гвалт і пагрозы з боку сілавікоў на ўсіх спатканнях з ёй.

Адвакат мяркуе, што падставай для пераследу актывіста магло стаць тое, што ён расклейваў у горадзе ўлёткі ўкраінскага праекта «Хачу жыць». Праект друкуе звароты расійскім вайскоўцам аб здачы ў палон.

Бярэзікаў павінен быў выйсці на волю ў чацвер, 15 чэрвеня, аднак у сераду, па словах Гак, яна ўбачыла ў двары спецпрыёмніка машыну хуткай дапамогі, у якую заносілі цела яе падабароннага.

У спецпрыёмніку заявілі, што Бярэзікаў здзейсніў суіцыд.

Паведамляецца, што супраць Бярэзікава нібыта збіраліся распачаць крымінальную справу паводле артыкула аб дзяржаўнай здрадзе.

Пасля першага затрымання Бярэзікава адправілі на «карусельныя» арышты, якія апошнім часам часта папярэднічаюць распачынанню спраў аб дзяржаўнай здрадзе.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
20