Рэч у тым, што ў самы разгар канфлікту ў «Байполе», 8 чэрвеня, канал «Мая краіна Беларусь» запусціў апытанку на тэму «Каму вы давяраеце ў сітуацыі з Bypol?»

А паколькі для лукашыстаў любы ўнутраны крызіс у дэмакратычных колах — бальзам на душу, то адзін з іхніх каналаў, пад назвай «Земля наша», на хвалі маральнага ўздыму з гэтай апытанкі паздзекаваўся і паспрабаваў своеасабліва пажартаваць, замяніўшы ў ім з дапамогай фоташопа найбольш папулярны варыянт «Пакуль разбіраюся ў сітуацыі» на адсутны ў арыгінале варыянт «Жёлтым сливам (ЖС Premium)». Пры гэтым, трэба аддаць належнае, «сумленна» адзначыў у канцы кплівага допіса, што «скрын трохі ўдасканалены».

І ўсё б нічога, але праз тыдзень гэта жартоўны скрын усплыў у прапагандысцкай праграме Ігара Тура, і там ужо пра яго «ўдасканаленасць» ніякай гаворкі не вядзецца, фэйкавая апытанка падаецца як самая што ні на ёсць сапраўдная.

Чытайце таксама:

Прапаганда знайшла вінаватых у чэргах пад школай у Новай Баравой

«Можна нават балгаркай распілаваць». Прапагандысты пераконваюць беларусаў у бяспечнасці ядзернай зброі

Прапагандысты шалеюць ад пераходу праваслаўных Украіны на святкаванне Раства 25 снежня. Між тым 9 з 15 праваслаўных цэркваў свету таксама святкуюць 25-га

Клас
2
Панылы сорам
51
Ха-ха
22
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
14