Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

Адзначаючы поспехі Узброеных сіл Украіны, суразмоўцы журналістаў, аднак, адзначылі, што расійскі бок у цэлым добра падрыхтаваўся да наступальных дзеянняў, якраз таму прасоўванне цяпер ідзе павольна.

«Расійскія войскі ў цэлым добра трымаюць абарону са сваіх добра падрыхтаваных пазіцый і адступаюць паміж тактычнымі лініямі. Такі манеўраны падыход да абароны стварае складанасці для ўкраінцаў, а таксама дорага каштуе надыходзячым сілам», — растлумачылі яны.

Першыя контрнаступальныя дзеянні, паводле ацэнкі заходніх чыноўнікаў, з'яўляюцца больш чым «зандуючай аперацыяй». «Гэта поўнамаштабнае перамяшчэнне бранятэхнікі і цяжкага ўзбраення ў расійскую зону бяспекі і прасоўванне наперад. Прасоўванне ідзе павольна праз мінныя палі і перашкоды, з якімі яны сутыкаюцца, але гэта тое, чаго мы і чакалі. Яны будуць працягваць рухацца наперад», — сказалі яны.

Суразмоўцы журналістаў папярэдзілі, што гаворка ідзе пра першыя дні контрнаступлення, і прагназаваць наступствы складана. Тым не менш, «Украіна захоўвае адданыя, добра экіпіраваныя сілы, але канфлікт, хутчэй за ўсё, будзе характарызавацца цяжкімі і затратнымі баявымі дзеяннямі на працягу многіх месяцаў».

Падобным чынам акрэсліла актуальную сітуацыю і намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр падчас сённяшняга выступлення ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону:

«У нас на некалькіх кірунках ідзе наступ, але гэтак жа на некалькіх кірунках ідзе і наступ ворага. Гэта значыць, што па стане на цяпер мы знаходзімся і ў наступленні, і ў абароне. Проста на розных напрамках. Ідзе вельмі сур'ёзнае супрацьстаянне.

Па-другое, вораг павялічвае цяпер колькасць абстрэлаў — і артылерыйскіх, і мінамётных, авіяцыйных удараў больш наносіць і такім чынам спрабуе спыняць наш наступ.

Акрамя таго, напрыклад, на поўдні нашы войскі сутыкаюцца з суцэльным мініраваннем палёў. Таму вельмі складана прасоўвацца. Так, гэта магчыма, павольна, калі глядзець на лічбы, але гэта прасоўванне дакладна».

 Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў пра 150 тысяч забітых і параненых за час контрнаступу, Мінабароны РФ назвала лічбы ў 20 разоў меншыя. Рэальныя будуць яшчэ меншыя

Украінскія вайскоўцы паказалі кадры з вызваленай Макараўкі ў Данецкай вобласці

Украінцы ракетным ударам знішчылі начальніка штаба 35-й арміі

Клас
25
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1