Па інфармацыі асобных метэастанцый, глебавая засуха дасягнула крытэрыю небяспечнай аграметэаралагічнай з'явы. На найбольш лёгкіх глебах і ўзвышаных участках у збожжавых каласавых культур назіраецца пажаўценне, скручванне і засыханне лісця, месцамі пачалося засыханне раслін.

Сур'ёзны дэфіцыт глебавай вільгаці можа негатыўна адбіцца на фармаванні прадуктыўнасці коласа збожжавых культур, запавольвае рост сцябла лёну, а таксама ён неспрыяльны для адрастання траў пасля ўкосу, як каментуюць сітуацыю сіноптыкі.

Дажджы, якія праходзяць у асноўным у паўднёвай частцы краіны, толькі крыху змякчылі сітуацыю. Аднак на кардынальнае паляпшэнне сіноптыкі пакуль не разлічваюць:

«У найбліжэйшы час у большасці раёнаў краіны захаваюцца складаныя аграметэаралагічныя ўмовы».

Толькі ў другой палове гэтага тыдня на захадзе Беларусі (Гродзенская і Брэсцкая вобласці) чакаюцца больш працяглыя і інтэнсіўныя дажджы.

Май 2023 года стаў у Беларусі самым засушлівым пачынаючы з 1945 года. За месяц у сярэднім па краіне выпала менш за 12 мм ападкаў, гэта ўсяго 19% ад кліматычнай нормы. 

Чытайце таксама:

«Мы пачынаем перажываць». Брыло — пра ўраджай гэтага года

Ці чакаць цяпла і дажджоў на наступным тыдні? Прагноз сіноптыкаў

У Лагойску трэція суткі няма вады. Зусім ніякай

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
15
Абуральна
5