Ураджэнец Бабруйска Алег Калінаў уцёк з расійскай калоніі ў Краснадары

Ураджэнец Бабруйска Алег Калінаў уцёк з расійскай калоніі ў Краснадары

Упраўленне Федэральнай службы выканання пакаранняў па Краснадарскім краі 28 красавіка заявіла аб уцёках з папраўчай установы грамадзяніна Беларусі, перадаюць «Кубанские новости».

Імя ўцекача — Алег Калінаў, яму 41 год і ён родам з Бабруйска.

Беларус збег з калоніі-пасялення 27 красавіка, ён адбываў там пакаранне тэрмінам у 1 год 8 месяцаў за крадзеж. За ўцёкі яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Як адзначае ФСВП, у Алега Калінава няма ні рэгістрацыі, ні сталага месца жыхарства ў Расіі.

Клас
9
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0