«У Сяргея было два адвакаты на выпадак, калі аднаго з іх пазбавяць ліцэнзіі. Новы адвакат не можа да яго патрапіць, няма доступу да яго. Спрабуем цяпер нешта з гэтым зрабіць. Адвакат ездзіў да яго, казаў, што нібыта няма ад Сяргея запыту. Гэта такая іх звычайная схема.

Апошнія тры тыдні ўвогуле няма ніякіх навін ад Сяргея. Што адбываецца, пакуль не ведаю, у ШІЗА ён ці не.

Таксама не можам пакласці грошы на рахунак Сяргея, не прымаюць, бо ён у спісе (асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». — НН). Я даведвалася, ці даходзяць грошы іншым людзям, якія ў гэтым спісе, камусьці так, некаторым — не. Такая сітуацыя ствараецца метанакіравана, каб Сяргей не мог сабе нешта набыць. 

Дачка піша яму лісты, кладзём у канверт чыстыя, каб яму было на чым пісаць. Спадзяюся, што да канца гэтага месяца адвакат зможа да яго трапіць», — расказала Святлана Ціханоўская. 

Чытайце таксама:

Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШІЗА — праваабаронцы
Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
26