У новай рэдакцыі гэты пункт будзе гучаць так:

«Смяротнае пакаранне за падрыхтоўку да злачынства і замах на злачынства не прызначаецца, за выключэннем замаху на ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных:

частка 2 артыкула 124 (Акт тэрарызму ў адносінах да прадстаўніка замежнай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі);

Частка 3 артыкула 126 (Акт міжнароднага тэрарызму);

частка 3 артыкула 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай, альбо з прымяненнем аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, альбо з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў альбо ядзерных матэрыялаў, моцнадзейных, таксічных хімічных ці біялагічных рэчываў або спалучаныя з забойствам чалавека);

частка 2 артыкула 359 (Забойства дзяржаўнага або грамадскага дзеяча, учыненае ў сувязі з яго дзяржаўнай ці грамадскай дзейнасцю ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады).

Акрамя таго ў цяперашняй рэдакцыі Кодэкса паказана, што смяротнае пакаранне прызначаецца «за асабліва цяжкія злачынствы, спалучаныя з наўмысным пазбаўленнем жыцця чалавека пры абцяжваючых абставінах». Дэпутаты прапанавалі ўдакладніць гэты пункт, дадаўшы ў яго злачынствы, санкцыя якіх ужо прадугледжвае смяротнае пакаранне ў адпаведнасці з дзейным КК: ч. 2 арт. 124, ч. 3 арт. 126, ч. 3 арт. 289 і ч. 2 арт. 359.

27 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі законапраект аб зменах у Крымінальны кодэкс у двух чытаннях. Зараз дакумент павінны ўхваліць у Савеце Рэспублікі, потым яго павінен падпісаць Аляксандр Лукашэнка. Калі гэта адбудзецца, змены ў Крымінальны кодэкс уступяць у сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання паправак.

Чытайце таксама:

Хто падпадзе пад «расстрэльны» артыкул пасля зменаў у Крымінальным кодэксе?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9