Аб гэтым міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка распавёў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», піша БелТА.

«Калі казаць пра транспартны падатак, то, паводле інфармацыйных баз, мы бачым, што 2,2 млн плацельшчыкаў павінны будуць заплаціць гэты падатак. Улічваючы, што ў гэтым годзе плаціцца толькі авансавы плацеж, паведамленне мы накіравалі 1,3 млн плацельшчыкаў, астатнія 900 тыс. — гэта альбо льготнікі, альбо тыя, хто выплачваў дзяржпошліну за 2021 год. Агульная сума налічэння авансу ў нас складае 42 млн рублёў, яшчэ застаецца неаплачанай невялікая сума, якую альбо па непамятлівасці, альбо па нейкіх, можа быць, нават матэрыяльных цяжкасцях, людзі не аплацілі, але, як правіла, больш за 80% з тых, хто не аплаціў, пасля напамінання аплачваюць», — адзначыў міністр.

«Калі казаць пра падаткаабкладанне кватэр, то гэта не новы плацеж, гэта проста адмена льготы, якая многія гады існавала. Паводле нашых ацэнак, а гэта таксама будзе авансавы плацеж, мы дадаткова атрымаем парадку 45 млн.

Што тычыцца змяненняў у падаткаабкладанні электроннага гандлю, то хачу патлумачыць: тут атрымліваецца, што нашы суб'екты гаспадарання плацяць усе плацяжы, прадугледжаныя заканадаўствам, той жа падатак на даданую вартасць, а ў некаторых маркетплэйсаў з'яўляецца магчымасць яго не выплачваць, і для таго, каб ліквідаваць гэты дысбаланс, прынятае рашэнне з 1 ліпеня 2022 года ўвесці падатак на даданую вартасць для такога кшталту маркетплэйсаў. Чаму не з 1 студзеня, а з 1 ліпеня? Проста даецца паўгадавы часавы адрэзак для таго, каб адаптаваліся гульцы на рынку», — распавёў Сяргей Налівайка.

За кошт гэтых новаўвядзенняў плануецца атрымаць дадатковыя паступленні ў памеры каля Br20 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0