У 25 раёнах Беларусі ўведзеныя забароны і абмежаванні на наведванне лясоў з-за пагрозы пажараў.
Наведванне лясоў забаронена ў 6 раёнах Магілёўскай вобласці, у 15 раёнах Гродзенскай, 3 — Гомельскай і 1 — Мінскай абласцей яно абмежавана.
У прыватнасці, на 20 чэрвеня наведванне лясоў забаронена ў Бабруйскім, Горацкім, Дрыбінскім, Клічаўскім, Кіраўскім і Мсціслаўскім раёнах.
Больш за ўсё раёнаў трапіла пад абмежавальныя меры ў Гродзенскай вобласці — 15 з 17. Даступныя да наведвання без абмежаванняў толькі лясы ў Ашмянскім і Карэліцкім раёнах.
У Мінскай вобласці абмежаванні ўведзеныя ў Салігорскім раёне, у Гомельскай — у Буда-Кашалёўскім, Кастрычніцкім і Рэчыцкім раёнах.
0
0
0
0
0
0