Аляксандр Пялевін, sub-cult.ru

Аляксандр Пялевін, sub-cult.ru

Пасля ўрачыстай цырымоніі пісьменнік разам з сябрамі адправіўся ў бар, адкуль затым выклікаў таксі дадому, піша lenta.ru.

Калі Пялевін ужо падыходзіў да аўтамабіля, каля яго спыніўся мужчына ў спартыўным касцюме, абняў лаўрэата прэміі, адарваўшы ад зямлі, пасля чаго хутка адпусціў і сышоў.

Разам з незнаёмцам, як потым высветлілася, знік і мабільны тэлефон Пялевіна.

29 мая Аляксандр Пялевін перамог у прэміі «Нацыянальны бестселер» са сваім раманам «Пакроў-17».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0