У некаторых гарадах узніклі пастаянныя інсталяцыі, прысвечаныя Беларусі. Так, у Таліне мітынг прайшоў каля старога грузавіка, «абломка мінулага», з інфармацыяй пра рэпрэсіі.

У многіх гарадах беларусы пратэставалі каля пасольстваў і консульстваў Расіі, патрабуючы, каб Масква спыніла падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Фоты і відэа з акцый салідарнасці прыйшлі з такіх гарадоў, як Мілан, Падуя, Палерма; Рыга; Вільня, Клайпеда; Кіеў, Львоў, Адэса; Берлін, Франкфурт, Дрэздэн, Гамбург, Мюнхен, Саарбрукен, Нюрнбэрг; Варшава, Беласток, Белая Падляшская, Кракаў, Торунь, Гданьск, Лодзь, Катавіцы, Быдгашч, Уроцлаў, Сопат і Гдыня; Талін, Тарту; Прага; Таронта, Атава; Будва; Вашынгтон, Сіэтл, Дэнвер, Сан-Францыска; Тэль-Авіў; Парыж, Ансі, Ніца, Ліён, Бардо; Вена; Тбілісі; Гент; Кішынёў; Амстэрдам; Стакгольм; Капенгаген; Лондан, Манчэстэр; Піцер, Масква.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0