Прынамсі 44 чалавекі загінулі ў выніку абвальвання трыбуны падчас свята Лаг ба-Омер у раёне гары Мерон, якая размешчаная блізу горада Цфат на поўначы Ізраіля, піша ТАСС са спасылкай на газету The Jerusalem Post.

Паводле яе звестак, больш за 100 чалавек атрымалі раненні.

Частка людзей магла атрымаць раненні або загінуць у выніку цісканіны, якая наступіла за абвальваннем трыбуны. Арганізатары святкавання да вечара чацвярга налічвалі больш за 100 тыс. удзельнікаў мерапрыемства.

Свята Лаг ба-Омер адзначаецца 18 чысла месяца іяр па габрэйскім месяцовым календары, якое ў гэтым годзе прыйшлося на перыяд з заходу сонца 29 красавіка па позні вечар 30 красавіка. Яно праводзіцца ў памяць аб спыненні эпідэміі, ад якой памерлі некалькі тысяч вучняў іудзейскага багаслова Аківы, які жыў на мяжы I і II стагоддзяў н.э. Па традыцыі падчас гэтага свята паляць вогнішчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0