Як паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны, падчас праверкі прад'яўленых пасажырамі вынікаў тэсту на кавід у інспектара памежнага кантролю з'явіліся сумневы ў іх сапраўднасці. Падчас больш дасканалага даследавання памежнікі высветлілі, што бланкі істотна адрозніваюцца ад арыгінала, а таксама на іх няма абавязковых рэквізітаў. Акрамя таго, у некалькіх пасажыраў памежнікі выявілі даведкі з аднолькавымі нумарамі.
Памежнікі праінфармавалі аб здарэнні супрацоўнікаў Нацпаліцыі і накіравалі паведамленне аб прыкметах крымінальнага злачынства.
Грамадзянам Беларусі памежнікі адмовілі ва ўездзе на тэрыторыю Украіны.
0
0
0
0
0
0