Як вядома, Камітэт дзяржкантролю сумесна з зацікаўленымі ведамствамі праводзіць праверкі ў аптэчнай сетцы па ўсёй краіне. Вывучаюцца пытанні абгрунтаванасці цэнаў на лекі, а таксама захавання патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні фармацэўтычнай дзейнасцi, піша «Звязда».

У лютым — пачатку сакавіка праверылі 130 аптэк. Аказалася, што практычна паўсюдна былі павялічаныя рознічныя кошты на лекі, аднак пэўныя захады там прымаліся, напрыклад увядзенне скідак або зніжэнне гандлёвых надбавак.

Пры гэтым знайшліся аптэкі, уладальнікі якіх праігнаравалі рэкамендацыі ўпаўнаважаных ведамстваў аб абмежаванні рознічных цэн на лекі. У выніку дзейнасць 25 аптэк у Мінску, а таксама па адной у Гомелі, Бабруйску і Жодзіне прыпынілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0